Беларусы Варшавы аднаўляюць народныя традыцыі. Адзін з такіх культавых унікальных абрадаў – «Жаніцьба Цярэшкі».

Яго другі год запар арганізоўвае і праводзіць былая работніца культуры, а цяпер адміністратарка Беларускай прасторы «Робім разам» Ганна Аляксандрава:
-Абрад «Жаніцьба Цярэшкі» распаўсюджаны быў толькі на Падзвінні ў Беларусі. Менавіта ў тых межах, дзе знаходзілася Полацкае княства. І гэта настолькі ўнікальны абрад, што больш яго нідзе ў свеце не існуе.
Моладзь з задавальненнем прымае ўдзел у гэтым старадаўнім народным абрадзе, весяліцца і таньчыць пад гукі беларускай этнамузыкі:
-Я вось ужо другі раз у сваім жыцці на гэтай імпрэзе. Вельмі хацела і паглядзець, і паўдзельнічаць. І мне вельмі спадабалася. Гэта вельмі файна!
-Каб пра беларусаў ведалі ў свеце, трэба папулярызаваць беларускую культуру. І гэта павінна быць такая культурная інтэрвенцыя па ўсім нават свеце.
Абрад «Жаніцьба Цярэшкі» – гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі. Абрадавыя гульні ў сваім першапачатковым выглядзе мала дзе захаваліся. Таму высока цэняцца сярод прыхільнікаў захавання традыцый.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:



Беларускае Радыё Рацыя






