BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве паказалі монаспектакль “Мужчыны плачуць”

У Варшаве паказалі монаспектакль Паўла Гарадніцкага “Мужчыны плачуць”, заснаваны на вершах Мікіты Найдзёнава.

“Беларусы яшчэ не ўмеюць цалкам адкрывацца, таму я і звярнуўся да гэтай тэмы”, – распавёў рэжысёр.

 Для мяне тэатр – гэта пра чалавечнасць. А чалавечнасць заўжды звязаная з праявай моцы. Калі ты не хаваеш, а калі ты адкрыты і можаш прылюдна нешта сказаць, можаш закрычаць, можаш заплакаць, гучна засмяяцца. Мне падаецца, што беларусы пакрысе становяцца больш разняволенымі і могуць дазволіць сабе гучна гаварыць, весела смяяцца, дазволіць таксама плакаць пры людзях. Але гэтага пакуль мала, і я буду праз сваю творчасць старацца людзей раскатуржваць і паказваць, як мінімум, што гэта нармальна, гэта класна, і давайце не баяцца гэтага»

Імпрэза адбылася на пляцоўцы Kina Atlantic у Варшаве 3 ліпеня.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя