BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве паказалі “Шчаслівага Мужа” паводле п’есы Францішка Аляхновіча

У Варшаве паказалі музычна-камедыйны спектакль “Шчаслівы Муж” паводле п’есы Францішка Аляхновіча.

Імпрэза адбылася на пляцоўцы Backstage Bar. “Прастора вельмі пасавала настрою пастаноўкі”, – распавялі акцёры Алена Баярава і Васіль Дранько-Майсюк.

– Аляхновіч, думаю, сам ставіў свае спектаклі на такіх сцэнах. Нагадаю, што ён пачаў сваю прафесійную дзейнасць у Вільні, была там такая «Беларуская хатка», на самой справе такі рэстаран-кабарэ, невялічкая сцэна, публіка сядзела, піла, радавалася, а Аляхновіч іх весяліў сваімі файнымі камедыямі. Вось і мы ідзем эстэтычна за ім.

– Гэта такі сто гадоў таму стэндап. І зараз гэта крыху рэтра атрымліваецца і сучасна.

Таму мы вельмі рады на гэтай слаўнай сцэне паказаць «Шчаслівага мужа». Тут ён загучаў яшчэ больш выразней за кошт таго, што ён быў на правільнай пляцоўцы і іграўся для правільнай публікі.

Сярод акцёраў – Даніла Ганчароў, Вольга Каралёнак, Маргарыта Яцкевіч, Арсэн Міраненка, а таксама музыка Сяргей Пукст.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя