BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве паказалі спектакль “Інсургенты” па п’есе Зянона Пазняка

Спектакль “Інсургенты” па п’есе Зянона Пазняка паказалі ў Варшаве ў The Backstage Bar.

Уладзімір Лісоўскі

Імпрэза прайшла ўпершыню ў Варшаве – і адразу пры поўнай залі. Пры гэтым раней пастаноўку можна было пабачыць у Беластоку. У чым была розніца паміж івэнтамі, распавёў рэжысёр і акцёр Уладзімір Лісоўскі:

– Мы дапрацавалі п’есу, павялічылі яе, гэта ўжо той прадукт, якую мы прывозім кудысьці і прадаем, а не проста для сваіх, то культурніцкі прадукт павінен мець пэўны аб’ём і пэўную культурную каштоўнасць. Мы дапрацоўвалі п’есу з хлопцамі, дадумвалі, дапісвалі некаторыя сцэны. Працэс быў з аднаго боку цікавы, а з другога боку складаны, таму што касцяк п’есы быў сфарміраваны, а тут прыйшлося перапісваць некаторыя сцэны.

Таксама ў ролях былі задзейнічаныя Яўген Казакевіч, Зміцер Есяневіч, Вольга Каралёнак і Яўген Бржусь.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя