
Беларускі кампазітар і аўтар тэатральных праектаў Раман Арлоў паказаў у Варшаве музычны спектакль “Як Святы Мікалай Каляды ратаваў”. Пастаноўка распавядае пра барацьбу чараўніка за вызваленне Ярылы Сонца з лапаў злой Мараны.
Пра тое, чым быў адметны гэты зімовы сезон для “Святога Мікалая”, распавёў Раман Арлоў:
– Як мінімум святы Мікалай трапіў у вялікую трупу таму, што элементы гэтага шоў трапілі ў “Чарадзей”. Быў запыт кіраўніцтва Варшавы зрабіць перадкалядную адаптацыю, некаторыя нумары трапілі туды. Потым усё працягнулася некалькімі такімі спектаклямі. Самая галоўная выснова, што гэты фармат працуе і ён павінен працаваць, бо тут шмат беларусаў, у іх ёсць дзеці і гэтых дзяцей трэба далучаць да традыцыі.
У другім аддзяленні Раман Арлоў зайграў свае асноў́ныя хiты з рэпертуару гурта “J:Морс”, праекту “У нескладовае”, а таксама свежыя песні.
Імпрэза адбылася ў Музеі Вольнай Беларусі пры ўдзеле спявачкі Вікторыі Анціпавай.









Беларускае Радыё Рацыя





