BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве пакажуць фільм “Купала”

Сёння (у нядзелю, 9 лютага) у Варшаве пакажуць фільм “Купала”. Карціна распавядае пра лёс народнага паэта Беларусі. Госцем падзеі стане акцёр Алег Гарбуз.

Распавядае арганізатарка імпрэзы Ганна Прышывалка:

– Мы хочам запрасіць усіх, хто цікавіцца беларускай культурай. Мне здаецца, што ёсць такі пласт моладзі і людзей больш сталага ўзросту, каму хацелася б знайсці такую суполку, у якой можна было б не толькі размаўляць на беларускай мове, але і неяк яе “пампаваць”. Мы прыдумалі зрабіць кінапрагляд беларускага фільму «Купала» і запрасіць у госці Алега Гарбуза, які непасрэдна прымаў удзел у здымках, здымаўся ў гэтай кінастужцы. Што цікава, ён яшчэ сам не глядзеў. Таму ён прыйдзе і будзе глядзець кінастужку разам з намі.

Пасля прагляду фільма чакаецца абмеркаванне карціны.

Мерапрыемства пройдзе у лакацыі “Прастора” (Hoża 41, lok 2). Пачатак у 18:00.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя