BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве пакажуць фільм пра Алеся Пушкіна

Дакументальны фільм пра Алеся Пушкіна “Апошнія словы” пакажуць у Варшаве. Падзея пройдзе ў пятніцу, 13 чэрвеня, у межах клуба “Кінакола”.

Распавядае заснавальнік ініцыятывы Мікалай Рамановіч:

– Гэта стужка пачынаецца са сцэны яго пахавання, там адна з першых сцэнаў фільма пачынаецца з пахавання. На канцы стужкі зноў кадры з яго пахавання. Канешне, гэта стужка памяці Алеся Пушкіна. Але памяці не як помнік яму, але памяць пра яго як пра жывога чалавека, пра таленавіта мастака, пра грамадзяніна, пра чалавека, які прысвяціў сваё жыццё беларускай справе.

Пасля прагляду карціны гасцей чакае анлайн-гутарка з рэжысёрам карціны.
Імпрэза адбудзецца ў Беларускім моладзевым хабе (Dożynkowa 6a).

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя