BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве пакажуць монаспектакль Рамана Арлова

Дзіцячы монаспектакль Рамана Арлова “Як Ярыла-Сонца ў Купальскую Ноч Новы Дзень шукаў” пакажуць у Варшаве. Імпрэза адбудзецца ў нядзелю, 16-га чэрвеня, на пляцоўцы “Робім Разам”. Распавядае музыка:

– Гэта палітычная прытча пра тое, як мы тут жывём пасля 2020 года. Ярыла-Сонца будзе змагацца са злымі чараўнікамі. Кожны сам дадумае, хто і што маецца на ўвазе. Асноўная фабула, гэта тое, як у адным радыё-праекце “Беларусь, якую мы ўзялі з сабой”. Толькі там фігуруе адна сакрэтная лакацыя чароўны бор. У нейкі момант пасля 2020 года жыхары чароўнага бору ўзняліся са звярамі і перанеслі гэты чароўны бор у Варшаву, бо ў сінявокай жыць было ўжо немагчыма.

Спектакль ладзіцца на беларускай мове і суправаджаецца аўтарскай музыкай і песнямi.

Беларускае Радыё Рацыя