BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве пакажуць музычную камедыю-эскіз “Шчаслівы муж”

У Варшаве пакажуць эратычна-музычную камедыю-эскіз “Шчаслівы муж” паводле п’есы Францішка Аляхновіча “Шчаслівы муж”. Імпрэза пройдзе 20-га кастрычніка ў Музеі Вольнай Беларусі.

Распавядае рэжысёр і аўтар адаптацыі Васіль Дранько-Майсюк:

– Гэта класічная камедыя становішчаў, калі людзі хаваюцца, каханкі ад сваіх мужоў, мужы ад каханак. Калі кожны кудысьці бяжыць, калі ёсць пэўныя непаразуменні, калі губляюцца сумачкі, бярэцца чужая сумачка. Калі любоўная цыдулка адрасаваная адной дзяўчыне, трапляе ў рукі іншай і яна прыходзіць на спатканні. Вось гэтыя ўсе радасці, гэтая лёгкасць, якая не зусім была ўласцівая нашай драматургіі, яе ўпершыню выявіў, паказаў, развіў, напісаў у такім стылі менавіта Францішак Аляхновіч.

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:

Таксама Васіль Дранько-Майсюк удзельнічае ў пастаноўцы як акцёр. Акрамя яго, ролі выконваюць Алена Баярава, Даніла Ганчароў, Вольга Каралёнак, Сяргей Пукст і Маргарыта Яцкевіч.

Беларускае Радыё Рацыя