BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве пакажуць пастаноўку “Жарсці Караткевіча”

У Варшаве ў сераду, 17 снежня, пакажуць пастаноўку “Жарсці Караткевіча”. Івэнт, прысвечаны 95-годдзю пісьменніка, пройдзе ў Музеі Вольнай Беларусі.

Як распавёў сцэнарыст-рэжысёр івэнту Васіль Дранько-Майсюк, гэта будзе “дакументальна-фантазійная імпрэза ў адной дзеі”.

– Там цудоўным чынам пераплятаюцца ўспаміны пра яго, вытрымкі з рэцэнзій на ягоныя творы, прытым рэдкія вытрымкі, самі ягоныя вершы, урыўкі з раману, з аповесцяў, таксама там ёсць вершы і Леаніда Драньк-Майсюка, бо ў яго была цэлая паэма, прысвечана «Ладдзі Роспачы», герою Гервасію Выліваху. І ўсё гэта нейкі дзіўны кактэйль, сінтэз, мэта якога паказаць праўдзівага Караткевіча, які кахаў, любіў. Хочацца зрабіць нейкую жывую, вясёлую рэч, якая зачэпіць нас і натхніць. Бо Караткевіч быў тым пісьменнікам, які ўмеў натхняць.

Таксама ў пастаноўцы задзейнічаная і актрыса Алена Баярава.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя