BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве пакажуць спектакль «Мора Хрысціны»

Ён прысвечаны першым дням пратэстаў у Беларусі ў 2020-м годзе. Убачыць пастаноўку можна будзе ў нядзелю, 26-га траўня, у Музеі Вольнай Беларусі. Распавядае рэжысёр Андрэй Новік.

— Гэта спектакль пра першыя дні пратэстаў, пра самыя страшныя і крывавыя старонкі ў нашай самай сучаснай гісторыі. Аб тым, што адбывалася ў засценках РАУС, аб тым, як сябе паводзілі і як там існавалі людзі, як з аднаго, так і з другога боку. Прэм’ера адбылася 4 чэрвеня 2023 года, але варта адзначыць, што спектакль быў створаны за рэкордна кароткія тэрміны. За 2 тыдні мы яго паставілі ад нуля.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Сярод акцёраў пастаноўкі – Дар’я Новік, Марыя Пятровіч, Максім Шышко, Ігар і Валерыя Сіговы, Аляксей Сапрыкін і іншыя.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя