
Чацвёрты дзень у самым цэнтры Варшавы — Каралеўскім замку — праходзіць Кірмаш гістарычнай кнігі. Беларускія кнігі і сувеніры таксама можна ўбачыць у гэтай інтэлектуальнай аўдыторыі на беларускім стэндзе №75. Тут прадстаўлена прадукцыя розных выдавецтваў, таксама можна сустрэцца з аўтарамі, якія праводзяць прэзентацыі сваіх твораў, гаворыць журналіст, аўтар дзіцячай кнігі «Прыгоды дзяці Віці на Валадарцы» Алег Груздзіловіч:
— І ўсе зайздросцяць проста той колькасці гістарычнай літаратуры, якая выдаецца ў Польшчы. Якая падрабязна і грунтоўна вывучае сваё мінулае, яго пераасэнсоўвае, дае людзям. І вельмі шмат людзей гэтым цікавіцца. Падыходзілі сюды да Каралеўскага замка і пабачылі, як ідуць людзі торбамі і заплечнікамі. Людзі сапраўды цікавяцца.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Кірмаш працуе з 10 да 18 гадзіны. Тут можна набыць кнігі, папіць гарбаты, сустрэцца з цікавымі людзьмі і паслухаць аўтараў.




Беларускае Радыё Рацыя