BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве праходзіць навуковая канферэнцыя, прысвечаная 100-годдзю Васіля Быкава

У Варшаўскім універсітэце адбываецца навуковая канферэнцыя, прымеркаваная да 100-годдзя беларускага пісьменніка Васіля Быкава. У праграме – даклады 15 спікераў з розных гарадоў і краін, а таксама дыскусія.

Над адной з тэм – “Роздум пра мінулае і цяперашняе: публіцыстыка Васіля Быкава часоў Перабудовы (1986-1991 гг.)” – працавала дактарантка ўстановы кафедры беларусістыкі Алена Страшкевіч. Яна распавядае:

-Быкаў там піша, што такое адчуванне, што нашая зямля, нашая тэрыторыя не створаная для таго, каб штосьці на ёй змянялася. Вось гэтыя пастаянныя паралелі, якія ты так ці інакш праводзіш, бо гэта ўсё ж такі час надзеі – Перабудова. І час дэмакратычных змен, спадзявання на гэтыя змены. І калі Быкаў напачатку натхнёна ў прынцыпе да гэтага ставіцца, дзесьці асцярожна, то ўжо 91-ы год зусім іншыя думкі. І ты думаеш, што столькі гадоў мінула, а ў прынцыпе нічога не мяняецца.

Сярод выступоўцаў – спікеры з Польшчы, Чарнагорыі, Канады, Германіі і іншых краін.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя