У Варшаве працягаецца беларускі кінафестываль «Нямая ліхаманка». Сёння, 21 жніўня, у рамках яго пакажуць польскую карціну «Белы след» 1932 году.

Пра каштоўнасць фільма распавядае суарганізатарка імпрэзы Ірэна Кацяловіч:
– Фільм «Белы след» сапраўды вядомы, адзначаецца менавіта тым, што ягоная эстэтычная частка трошачку магчыма пераважае над драматургіяй, але так ці інакш гэты фільм быў досыць папулярным, у тым ліку і за мяжой. Напрыклад, у ЗША. І ён быў першым польскім фільмам, які трапіў на Венецыянскі кінафестываль і прадставіў там сваю краіну. І атрымаў там нават узнагароду. Акурат за здымкі. Хаця гісторыя ў некаторых яго частках досыць шаблонная, аднак канцоўка высакародная, шляхетная і сумная можа быць.
Нагадаем, падчас фестывалю ў дворыку Музея Вольнай Беларусі гасцям імпрэзы паказваюць нямыя фільмы пад жывое музычнае суправаджэнне. Сёння за гукавую частку адказвае Дарыюш Пшыбыльскі.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






