Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova цікавы і замежнікам.

Пра гэта распавёў суарганізатар імпрэзы, філосаф Павел Баркоўскі, падводзячы вынікі 4-дзённага івэнту ў сталіцы Польшчы. Ён агучыў, у чым, на яго погляд, галоўная каштоўнасць імпрэзы:
– Галоўнае, што мы робім, гэта аб’ядноўваем беларусаў. І гэта вельмі важна, што ў нас ёсць такія пляцоўкі, дзе мы можам збірацца, абмяркоўваць важныя для нас ідэі, купляць кніжкі. Агулам у Варшаве мы пастараліся ў гэтым годзе прывезці, па-першае, вядомых зорак, якія б паказалі нам, што мы не зусім правінцыя, мы можам таксама быць вельмі цікавымі. Свет для нас можа быць вельмі цікавы – гэта фінская пісьменніца Софі Оксанен, гэта Аляксандр Філіпенка, гэта дзясяткі беларускіх і эстонскіх нават аўтараў, хто прыехаў да нас.
Далучыцца да фэсту Pradmova можна і цяпер – анлайн. На YouTube-канале падзеі размешчаныя трансляцыі беларускай імпрэзы: https://www.youtube.com/@festivalpradmova2439
Цалкам матэрыял:





Беларускае Радыё Рацыя




