
“Мы хочам даць магчымасць гледачу па-новаму паглядзець на нашае кіно і ўбачыць, якое яно рознае”, – распавёў заснавальнік ініцыятывы Мікалай Рамановіч.
-Наш кінаклуб называецца “Кінакола”, які я пачаў рабіць ў верасні 2024 года. І ідэя была – пазнаёміць беларусаў – гэта беларусы, якія жывуць у Варшаве, ці можа нехта прыязджае часам і прыходзіць да нас, – пазнаёміць з актуальным, незалежным беларускім кіно апошніх гадоў. Я думаю, што мы дойдзем яшчэ і да нейкай класікі і дзясятых, можа і нулявых. Нешта мы пакажам з гэтага.
Прагляд фільмаў ладзіцца ў Беларускім Моладзевым Хабе. “Звычайна нашыя сустрэчы адбываюцца па серадах, але не кожны тыдзень”, – папярэджвае Мікалай.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






