У Варшаве на пляцоўцы “The Backstage Bar” працуе ўкраінскі тэатральны праект “Драма ў бары”.

“У нашых пастаноўках – шмат месца для імправізацыі і інтэрактыву з гледачамі”, – распавяла заснавальніца праекта Лаліта Жураўёва.
– У мяне ёсць свой стэндап-спектакль, ён пра маё дзяцінства ва Украіне. Таму што ў нас было вельмі шмат кірмашоў, дзе прадавалі адзенне. Там вельмі шмат імправізацый з гледачамі. Яны выходзяць на сцэну, я ім там праводжу вясельныя конкурсы, і проста такая класная падзея, куды можна прыйсці, паспяваць песні, згадаць дзяцінства і таксама разам са мной прыняць удзел у гэтым выступе. Што да іншых пастановак, у нас ёсць моманты ў спектаклі, дзе падступныя пытанні ці проста робім з імі нейкія рэчы.
“Але ўбачыць, што менавіта адбываецца падчас пастановак, лепш жыўцом”, – дадала дзяячка.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з архіву Лаліты Жураўёвай






