21 лютага ў краме беларускі тавараў «Вырай» адбылася беларуская дыктоўка да Міжнароднага дня роднай мовы. Тэкст чытаў кіраўнік «Вольнай Беларусі» Зянон Пазьняк.

Гэта была нагода сабрацца разам, праверыць свае веды і выказаць пашану роднай мове, гаворыць спадар Зянон:
-21 лютага – гэта гістарычны дзень, бо 21-га лютага была аб’яўлена Першая Устаўная грамата, якая засведчыла стварэнне беларускага ўраду – Народнага Сакратарыяту Беларусі на чале з Язэпам Варонкам. Прыпадае на гэтую дату Дзень роднай мовы, дык мы ўзялі якраз Першую Устаўную статутную грамату і зачыталі яе.

Пісалі дыктоўку каля 60 чалавек. Першае месца атрымалі Валер Буйвал і Зміцер Лупач. Прызёрам былі ўручаны падарункі – кнігі Зянона Пазьняка «Гутаркі з Антонам Шукелойцем». Прыняў удзел у беларускай дыктоўцы нават грамадзянін Францыі Люсьен.
Цалкам матэрыял:






Беларускае Радыё Рацыя






