
Беларускі міні-фэст, прысвечаны Дню роднай мовы, адбыўся ў Варшаве. У ім прынялі ўдзел праекты Chaču Mroić і паўтарычалавека, музыкі Алесь Лютыч і Алесь Дзянісаў, а таксама акцёр Алесь Ждановіч (Маляваныч). Таксама ў гасцей была магчымасць атрымаць прыемныя падарункі ад выступоўцаў і арганізатараў падчас інтэрактыўных гульняў.
Эмоцыямі дзеляцца Алесь Дзянісаў і суарганізатар падзеі Аляксей Ажогін:
— Гэта такі кавалачак Беларусі, які мы ўзялі з сабой. Вельмі прыемныя людзі, з якімі прыемна сустракацца.
— Гэта самае важнае, калі мы сустракаемся, адно аднаго падтрымліваем, спяваем адно аднаму песні. Няхай Дзень роднай мовы стане адным з самых галоўных святаў для беларусаў. Для ірландцаў — Дзень Святога Патрыка, для гарадзенцаў — свята Святога Губерта і яго алень. Тут жа для ўсіх беларусаў будзе Дзень Роднай Мовы. Няхай ён ператвараецца ў агульнабеларускае свята.
— Думаю, што не толькі сёння Дзень роднай мовы — ён можа быць увесь год.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Імпрэза прайшла ў BackDoor Bar пры поўнай залі.









Беларускае Радыё Рацыя выступіла інфармацыйным партнёрам імпрэзы.
Беларускае Радыё Рацыя






