BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве прайшоў канцэрт гурта “Петля Пристрастия”

У Варшаве ў рамках развітальнага туру адбыўся канцэрт гурта “Петля Пристрастия”.

Падчас канцэрта  “Петля Пристрастия”.
Падчас канцэрта “Петля Пристрастия”.

Заспяваць любімыя песні, патанчыць і падтрымаць музыкаў сабралася поўная заля клубу Palladium. Распавядае сузаснавальнік і басіст бэнду Цімафей Савіцкі:

– Тур праходзіць добра, такая рабочая атмасфера, усё атрымліваецца, нягледзячы на тыя мэты, які пабудзілі гэты тур назваць апошнім, развітальным. Дарослыя хлопцы-прафесіяналы ўжо, робім сваю справу ў апошні раз.

Таксама на канцэртах бэнду ў Польшчы выступае і малады гурт Prypiać. Яго заснавальнік – сын Цімафея – Казімір Савіцкі. Ён адзначае:

– Уражанні цудоўныя, канцэрты таксама праходзяць проста выдатна. Дзесьці, канешне, публіка незнаёмая яшчэ з нашымі творамі, але тым не менш у некаторых гарадах, у Кракаве, крычалі нам, напрыклад: Прыпяць! Прыпяць”

Гітарыст бэнду Prypiać, а па сумяшчальніцтве і ўдзельнік гурта “Разбітае сэрца пацана” Дзяніс Тарасенка дзеліцца:

– Ёсць адчуванне, што гэта не апошні раз. У мяне нейкае ўнутранае пачуццё, што гэта яшчэ будзе. На такія туры мы яшчэ з’ездзім не раз.

Гурт “Петля пристрастия” яшчэ чакаюць завяршальныя канцэрты ў Батумі, Тбілісі, Ерэване і Лімасоле. Апошні выступ пройдзе на пачатку снежня.


Беларускае Радыё Рацыя