У Варшаве ў клубе Beer Station Praga прайшоў сумесны канцэрт беларускіх гуртоў Sož і Atesta. Гасцей падзеі чакалі як вядомыя, так і новыя трэкі калектываў. Распавядаюць удзельнікі бэндаў Андрэй Пячынскі (Sož) і Уля Паўловіч (Atesta):

— Я задаволеная атмасферай, але ў гэты раз звалілася на мяне шмат арганізацыйных пытанняў, якія я ніколі не развязвала. І напэўна гэта першы канцэрт за многа-многа-многа год, калі я запраўды трохі хвалююся. Нават не за сам працэс ігры нашай, а ўвогуле. Цікавыя пачуцці — спадзяюся, болей іх не будзе.

— Прэзентуем сінгл, які мы зарэлізілі тры тыдні таму. І сюрпрызам будзе зусім новая песня, якую мы яшчэ ніколі не гралі — называецца „Лістапад“.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Сёння, 21.12.24, музыкі выступяць у Лодзі ў клубе Jesteśmy.
Беларускае Радыё Рацыя






