
Вечар памяці Уладзіміра Караткевіча, як адбыўся ў Witrynе Domu Wschodniego, сабраў немалую аўдыторыю ў асноўных маладых людзей. 25 ліпеня спаўняецца 40 гадоў з моманту смерці класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Галоўным дакладчыкам быў вядомы палітык, доктар мастацтвазнаўства Зянон Пазьняк.

Гаворыць Ігар Станкевіч, стваральнік Беларускага інстытута публічнай гісторыі:
– Вельмі цікавая была размова, успаміны Зянона Пазьняка. Таксама я б хацеў сказаць, што Уладзімір Караткевіч для мяне асабістая гісторыя. Ён нарадзіўся ў Воршы і ягоны бацька вельмі сябраваў з маім прадзедам.

Прысутныя на вечары памяці ўдзячны Уладзіміру за ягоныя творы, якія абудзілі ў іх беларушчыну, кажа кіраўнік ТБМ у Варшаве Сяржук Герасімовіч:
– Караткевіч – гэта адзін з нашых стаўпоў. То бок я не ведаю, хто яшчэ мог аказаць такі ж уплыў на фармаванне рамантычнага, гістарычнага вобразу Беларусі.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Паводле Ігара Станкевіча, вечар памяці Уладзіміра Караткевіча ўдаўся. Мажліва, не ўсё прысутным спадабалася. Але ўспаміны пра нашага геніяльнага класіка ажывілі ўдзячную памяць.




Беларускае Радыё Рацыя






