Даведнік “Узнагароды Беларусі” прэзентаваны падчас канферэнцыі “Новая Беларусь”, што праходзіць у Варшаве. Гаворка ідзе пра беларускія дзяржаўныя ўзнагароды – медалі, крыжы і ордэны – распрацаваныя адмыслова для беларускай незалежнай дзяржавы. У кнізе змешчаны выявы, статуты і апісанне гэтых узнагарод, якія ўручаюцца як выбітным беларусам, так і замежнікам, якія працуюць на карысць Беларусі.

Пра важнасць гэтай працы кажа старшыня Геральдычнай рады “Пагоня” Мікіта Забуга:
-Што такое геральдыка? Гэта перш за ўсё свой – чужы. Таму тыя мільёны людзей, якія выходзілі на вуліцы нашых гарадоў, трэба праўдзе ў вочы глядзець, яны ж збольшага не ведалі, хто такі Клаўдзій Дуж-Душэўскі, але яны хацелі сябе абазначыць. Таму зразумела было адразу пасля пачатку вайны, што нам патрэбна свая сістэма вайсковых рангаў, свае шэўроны, свае адметныя знакі, свае ўзнагароды ваярам.

Мікіта Забуга дадае, што распрацаваная сістэма ўзнагарод улічвае беларускую гісторыю і традыцыю, у тым ліку традыцыі Рады БНР. Даведнік “Узнагароды Беларусі” даступны таксама для набыцця за сімвалічныя данаты.
Беларускае Радыё Рацыя






