BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве прэзентавалі кнігу Наталкі Харытанюк “Каляды 1992”

У Варшаве прэзентавалі кнігу Наталкі Харытанюк “Каляды 1992” выдавецтва Gutenberg Publisher. Падчас івэнту выступіла ілюстратарка Вольга Кузьміч, якая распавяла пра сваё стаўленне да свята і працу над кнігай. Яна адзначыла:

– Прайшла імпрэза душэўна – з калядкамі і з калядным размахам на ўвесь свет. Што маю на ўвазе. Таму што кнігу аўтарка пісала пра свой двор, пра берасцейскі двор, пра тое, як Каляды прыходзілі канкрэтна да яе маленькай. Калі я ілюстравала кнігу, то я думала пра свае палескія Каляды, таму што ў маёй сям’і Каляды ніколі не перарываліся, маю на ўвазе, што мы святкавалі кожны год, таму ў кнізе ёсць атмасфера і палескіх калядаў. Але сённяшняя імпрэза была яшчэ адметная тым, што беларусы зараз раскіданыя па свеце, адпаведна Каляды можна святкаваць паўсюль. І мой мэсэдж таксама – дзе беларусы, там і Каляды.

На завяршэнне імпрэзы гасцей чакаў тэматычны квіз. Івэнт адбыўся ў бібліятэцы MDM.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя