BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве прэзентавалі музычны альбом «Пазначаныя жоўтым»

10 снежня ў Міжнародны дзень абароны правоў чалавека адбылася прэзентацыя музычнага альбома «Пазначаныя жоўтым». Прэзентавалі альбом прадстаўніца праваабарончага цэнтра «Вясна» Дыяна Пінчук, аўтарка ідэі, менеджэрка і рэжысёрка Крысціна Дробыш і былы палітзняволены Алесь Папковіч з музычнага гурта «Дзея». Альбом складаецца з шасці трэкаў, якія адлюстроўваюць шлях палітвязня ад затрымання да вызвалення.

Ён з´яўляецца, па словах Крысціны, своеасаблівай дакументацыяй рэпрэсій у Беларусі:

-А ідэя скласці альбом нарадзілася з нейкага выпадковага відэа, якое мне сябар даслаў. Там была зачытана на музыку апошняя прамова палітзняволенай. І гэта была нават не беларуская гісторыя. Я так уразілася. І падумала, а чаму б не зрабіць такое пра нашыя рэаліі.

На жаль, паслухаць сам альбом не прадставілася магчымым. Па словах прэзентуючых, яго надта цяжка слухаць, і лепш гэта зрабіць праз інтэрнэт.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя