У Варшаве прэзентавалі пастаноўку «Бежанцы 1915», прысвечаную эвакуацыі жыхароў Падляшша і ўсходняй Польшчы ў Расею. Цягам выходных артысты зладзілі 3 паказы, адзін з якіх быў дадатковым з-за вялікай зацікаўленасці з боку аўдыторыі.

Нам прыемная такая рэакцыя публікі”, – кажа рэжысёр і акцёр пастаноўкі, прадстаўнік ініцыятывы “BY Teatr” Андрэй Новік.
– Гэты спектакль дае моцы граць яго некалькі разоў. Так што заражаныя і шчаслівыя, чуючы водгукі сэрцаў гледачоў. І гэтыя апладысменты, якія нас не адпускаюць са сцэны. Вельмі ўзрушвае і дае моцы.
Пра падрыхтоўку да спектаклю распавяла актрыса і кампазітарка Дар’я Новік:
– Насамрэч вельмі лёгка ўваходзіць у ролю бежанкі, калі ты сама бежанка. І гэтыя паралелі немагчыма не заўважыць. Таму мы больш абапіраліся на свае пачуцці, на тое, што мы перажылі, таму што так, часы іншыя, людзі іншыя, кірунак іншы, але тое ж самае адбывалася і адбываецца і з намі. Тыя ж самы эмоцыі, пачуцці, тое ж самае непрыманне новага і вяртанне галавой і сэрцам да чагосьці ранейшага.
Імпрэзы прайшлі на пляцоўцы Scena Przodownik.
Сярод гасцей івэнтаў былі музыка Паліна Дабравольская, актрыса Вольга Каралёнак, палітык Андрэй Саннікаў і іншыя.
Цалкам матэрыял:












Беларускае Радыё Рацыя






