Кнігу Евы Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?” пераклалі на польскую мову. Прэзентацыя твору адбылася ў Варшаве з удзелам аўтаркі.

Пасля сустрэчы аўтарка распавяла нашаму радыё, як змянілася аповесць:
– Гэты пераклад Малгажаты Бухалік надаў майму твору бляск. Відавочна ён значна палепшыў яго. Як я і сказала на ўсім гэтым прадстаўленні: Малгажата Бухалік абсалютны геній. Для яе не існуе бар’ераў паміж мовамі. Такія перакладчыкі нараджаюцца можа раз у стагоддзе. У яе незаслужаная малая слава, таму што яна ўсяляк ад гэтага адгортваецца, пазбягае, хоча жыць уласным жыццём у маленькім мястэчку ў Ірландыі. І вось гэты пераклад поўны славы і бляску.
Кнігу прадставіла выдавецтва KEW (Kolegium Europy Wschodniej).
Мадэратаркай сустрэчы выступіла літаратуразнаўца Юстына Чахоўска. Прэзентацыя прайшла на пляцоўцы Muzeum Sztuki Nowoczesnej.
Цалкам матэрыял:








Беларускае Радыё Рацыя