BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве прэзентавалі раман “Пентаквантар”

Беларускі пісьменнік Арцём Шуканаў прэзентаваў у Варшаве ў рамках фэсту Pradmova свой раман “Пентаквантар”.

Арцём Шуканаў. Фота devby
Арцём Шуканаў. Фота devby

Сустрэча адбылася ў Музеі Вольнай Беларусі ў фармаце дыскусіі, падчас якой усе ахвочыя маглі задаць пытанні аўтару. Арцём адзначае:

– Я вельмі люблю, калі людзі задаюць пытанні. Асабліва люблю, калі задаюць тыя людзі, якія ўжо прачыталі кнігу. У іх узнікаюць такія цікавыя пытанні, якія я ніколі не мог прадбачыць. Так і ў гэты час здарылася. Мне вельмі прыемна было, што людзі звярнулі ўвагу на кнігу, прачыталі яе, чытаюць і задаюць пытанні, чаму я вырашыў напісаць так ці гэтак. Гэта заўсёды суперпрыемна, і мне падабаецца, калі пытанні нечаканыя, дзіўныя, складаныя. На кожнай прэзентацыі знаходзіцца чалавек, які мне робіць добрае вось такім чынам.

“Пентаквантар” – дэбютны раман Арцёма Шуканава. Але пісьменнік распавёў, што пачаў ужо працу над сваёй наступнай кнігі, але падрабязнасцяў пра яе пакуль не раскрывае.

Беларускае Радыё Рацыя