BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве прэзентавалі спектакль паводле Францішка Аляхновіча

Прэм’ера спектаклю “Шчаслівы муж” паводле Францішка Аляхновіча адбылася ў Варшаве. “Старасвецкая камедыя пра мяшчанскую Вільню ў інтэрпрэтацыі нашага стагоддзя” сабрала поўную залю гледачоў Музея Вольнай Беларусі.

“Удзел у пастаноўцы падарыў мне новы цікавы досвед”, – распавяла актрыса Вольга Каралёнак:

– Я ўпершыню граю мужчынскую ролю. Тут шмат новага для сябе па-акторску я для сябе шмат новага даведалася. Пачала заглыбляцца ў гэты мужчынскі свет, пачала разважаць на тэму мужчына, які спакушае, у чым ён знаходзіць асалоду, як ён гэта робіць, які ён з гэтага профіт атрымлівае. Увесь час была ў ролі жанчыны, то бок той, хто атрымлівае гэты камплімент, а тут як з тым падарункам, асалода дарыць падарунак, яго атрымліваць.

Рэжысёрам і аўтарам адаптацыі пастаноўкі выступіў Васіль Дранько-Майсюк. Сярод акцёраў – Сяргей Пукст, Алена Баярава, Маргарыта Яцкевіч, Даніла Ганчароў і іншыя.

Як распавяла Вольга Каралёнак, у сувязі з аншлагам спектакль плануецца паказаць як мінімум яшчэ 1 раз.

Беларускае Радыё Рацыя