Музыка Піт Паўлаў, гурт N.R.M. і мастачка Святлана Баева афлайн прэзентуюць кліп на песню «Para Bellum». Імпрэза адбудзецца ў Варшаве ў пятніцу, 30 студзеня.

Як распавёў артыст, падзея будзе ўключаць таксама і канцэрт.
– Гэта будзе афлайн прэзентацыя, то бок мы на вялікім экране з добрым гукам пакажам вам новы кліп N.R.M. Гэта самае галоўнае. Відэа ўяўляе з сябе ажыўленыя анімаваныя калажы Светы, якія яна зрабіла са сваіх замалёвак, са сваіх фотаздымкаў, якія яна зрабіла на канцэрце N.R.M. у Вільні. У гэтым кліпе ёсць кавалкі яе ўласнага ўражання ад гэтага тэксту. Там ёсць старажытны Рым, яшчэ адным слоем ёсць забойства Каіна і Авеля.
Таксама на падзеі можна будзе ўбачыць і мастацкія працы Святланы Баевай.
Імпрэза пройдзе ў Музеі Вольнай Беларусі. Пачатак у 18:00.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






