Cустрэча з ветэранам беларускага руху Зянонам Пазьняком, які прэзентуе сваю новую кнігу, прызначаная на сераду, 7 студзеня. Кніга «Стаць у праломе мура» — гэта вялікае інтэрв’ю Зянона Пазьняка, запісанае журналістамі ў 2013‑2015 гадах пра падзеі другой паловы ХХ стагоддзя, сведкам і ўдзельнікам якіх быў гэты дзеяч.

Месца правядзення сустрэчы — беларуская крама Vyraj па адрасе: al. Armii Ludowej 12.
Падчас сустрэчы будзе ўнікальная магчымасць набыць кнігу, выдадзеную невялікім накладам, з аўтографам аўтара.
Пачатак у 19:00 паводле варшаўскага часу. Уваход вольны.






