3-га жніўня ў Варшаве пройдзе адборавы конкурс маладых артыстаў на фестываль “Graj”. Вялікі ж оўпэн-эйр адбудзецца 7-га верасня, сярод выступоўцаў – Relikt, Dzieciuki, Volski ды іншыя.

“Падаць заяўку на ўдзел музыкі могуць да 31-га ліпеня”, – распавяла суарганізатарка фэсту Інэс Сянкевіч:
– Можа быць і акустыка, можа быць і ў электрычным варыянце, могуць быць розныя стылі. Ніяк не абмяжоўваем удзельнікаў. Адзінае, што будзе абмежаванне па часе, каля дзесяці хвілін. Адбор адбудзецца 3-га жніўня. У журы будуць вядомыя людзі беларускай культуры. Можна прыводзіць на фестываль усіх сваіх сяброў, сваю сям’ю. Уваход вольны, таму гэта яшчэ адна добрая нагода, каб сабрацца, патусіць і паслухаць новыя гурты.
“Таму запрашаем усіх далучацца!”, – дадала Інэс Сянкевіч.
Нагадаем, гэтым разам фэст “Грай” пройдзе 3-ці раз.
Беларускае Радыё Рацыя






