Беларускі Art Market, прысвечаны Калядам, пройдзе ў Варшаве 21 і 22 снежня. “Мы рыхтуем сапраўды вялікую і цікавую падзею”, — распавяла нашаму радыё суарганізарка мерапрыемства Любоў Шыбаршына.
— Летась быў толькі адзін дзень, і мы зразумелі, што на Новы год гэтага замала. У адзін дзень будуць розныя майстры, вельмі многа і кандытырскай прадукцыі, мяса таксама. Можна будзе купіць смакоцікі, падарункі, для сябе, для каханых, для сяброў, для калегаў. Вельмі вас чакаем, і мяркуем, што імаверна, мы гэтыя дні мы будзем ладзіць не з адзінаццатай гадзіны, а з дзясятай раніцы.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
“У нас заўсёды шмат наведнікаў на такіх падзеях, таму мы і вырашылі павялічыць час”, – патлумачыла Любоў Шыбаршына. Падзея пройдзе на пляцоўцы Scena Chmielna.
Беларускае Радыё Рацыя