Украінская арганізацыя Euromaidan-Warszawa зладзіць у Варшаве акцыю ў форме ціхай дыскатэкі. Грошы, сабраныя на ёй, будуць накіраваныя на дроны для ваяроў.

Распавядае актывістка ініцыятывы Лілія:
– Гэта будзе ціхая дыскатэка. У чым асноўны яе фармат – не будзе гучна гучаць музыка, а толькі ў навушніках. І чалавек сам зможа выбраць, якую музыку ён хоча слухаць. Там будзе тры каналы і можна будзе пераключаць на тую хвалю, якая больш падабаецца. А яшчэ акрамя таго можна ўбачыць, хто з людзей, якую хвалю слухае і знаходзіць аднадумцаў з музычным упадабаннем. Там будзе па колеру бачна, хто якую музыку слухае.
Падзея адбудзецца ў пятніцу, 28-га чэрвеня, у кавярні Dobro&Dobro. Патрэбная папярэдняя рэгістрацыя.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя






