BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве пройдзе Фестываль беларускай музыкі “Graj”

Фестываль беларускай музыкі “Graj” пройдзе ў Варшаве ў гэтую пятніцу. Імпрэза стане ўжо чацвёртай. Сёлета на ёй выступяць гурты Naviband, Крамбамбуля, :B:N: і іншыя, спецыяльным госцем стане падляшскі дуэт Sw@da x Niczos.

Інэс Сянкевіч

Распавядае суарганізатарка івэнту Інэс Сянкевіч:

-Гэтым разам, як і заўсёды, мы хвалюемся. Але спадзяемся, што што-небудзь ды атрымаецца!

Падзея пройдзе ў клубе Progresja. Старт – у 17:00.

Квіткі ў продажы: https://pl.fridayticket.com/ru/warszawa/festiwal-graj-47888.html?fbclid=IwY2xjawMJkltleHRuA2FlbQIxMABicmlkETF1VXhaT2NOMlRFT1NMVEZiAR4GEOO1lqc3KxStZiRdAkc5EqLgDDEM_rM-BVMHdlTFn6lp0_sQA3c26cN5fQ_aem_Xyrjzi7bvKp-nXgNxksi7w.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя