У Варшаве ў суботу 29-га чэрвеня адбудзецца імпрэза пад адкрытым небам Hučna fest.

“Гасцей падзеі чакае насычаная праграма”, – распавёў суарганізатар мерапрыемства, прадстаўнік ініцыятывы Free Belarus Center Іван Марозька:
– Мы так і робім гэты фестываль, каб гэта быў такі фестывальны дзень., каб людзі маглі прыйсці, паглядзець, пагуляць у такія актыўнасці, паглядзець літаратурную сцэну, там паслухаць выступ, пабыць на пляцоўцы сацыяльных актыўнасцяў. Сёлета ў нас яшчэ на пляцоўцы сацыяльных актыўнасцяў будзе дыскусійная пляцоўка. У нас там Вольга Мжэльская – вядомая беларуская куратарка будзе рабіць адкрытыя інтэрв’ю з беларускімі мастачкамі.
Сярод музыкаў фестывалю – гурты “Разбітае Сэрца Пацана” і “Leibonik”.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя






