У Варшаве ў суботу, 24 студзеня, пройдзе імпрэза «Танцы ў хатцы». На падзеі можна будзе не толькі пусціцца ў скокі пад жывую музыку, але і пачаставацца гарбатай ды пакамунікаваць ва ўтульнай атмасферы.

Распавядае суарганізатарка івэнту, прадстаўніца Школы беларускай традыцыйнай культуры Наталка:
-Гэта наша новая форма сустрэч, на якой мы бавімся разам, размаўляем, знаёмімся падчас танцаў. Запрашаем розных музыкаў, якія граюць у беларускім стылі. Гэта заўсёды весела. Гэта жывыя стасункі. З мінулага года пачалі такі фармат.

Імпрэза пройдзе на пляцоўцы Chata Numinosum (Jazdów 3/5), пачатак у 18:00.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






