BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве пройдзе дабрачынны канцэрт Алеся Дзянісава

У Беларускім Доме ў Варшаве адбудзецца дабрачынны канцэрт беларускага музыкі Алеся Дзянісава. У праграме — хіты гурта “Dzieciuki”, душэўныя аўтарскія песні пры падтрымцы іншых артыстаў, а таксама выступ спецыяльнага госця — Алеся Яшчанкі.

“Гэта будзе важная імпрэза, сродкі ад якой мы накіруем палітвязням”, – распавёў суарганізатар падзеі Алег Кулеша.

-Мала ёсць такіх людзей, якія дапамагаюць так, як яны ўмеюць. Алесь робіць тое, што ён умее. Тэма, якую ён падымае, гэта акурат тэма палітвязняў. У самыя складаныя хвіліны свайго жыцця ў канцлагеры я спяваў “Бусла”.

Арганізатарамі падзеі выступаюць Беларуская Асацыяцыя Палітвязняў “Да Волі” і Беларускі Дом у Варшаве. Падзея пройдзе 28 красавіка, пачатак у 19:00.

Спасылка на імпрэзу: https://www.facebook.com/share/p/1ADygRmWvX/.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя