Лекцыя, прымеркаваная да 115-годдзя Ларысы Геніюш, адбудзецца ў Варшаве. Яе правядзе экс-палітзняволеная, стваральніца Віртуальнага музея савецкіх рэпрэсіяў у Беларусі, віленская экскурсаводка Валерыя Чарнаморцава.

Як анасаваў падзею яе суарганізатар, прадстаўнік Беларускай Асацыяцыі Палітвязняў “Да Волі” Алег Кулеша, “Ларыса Геніюш была чалавекам, які зрабіў для Радзімы сапраўды шмат”:
Падзея пройдзе 26 жніўня ў Музеі Вольнай Беларусі. Пачатак у 19:00. Уваход вольны.
Беларускае Радыё Рацыя






