Агрэсія Расеі супраць Украіны і яе поўнамаштабнае ўварванне ў незалежную еўрапейскую дзяржаву агалілі ўразлівасць еўрапейскай і міжнароднай бяспекі. Які адказ на новыя выклікі можа даць наш рэгіён? Якая роля Беларусі ў стварэнні новай архітэктуры бяспекі ў Еўропе? Вядучыя спецыялісты ў галіне бяспекі краін НАТА, Украіны і Беларусі разважаюць над гэтымі тэмамі ў зборніку артыкулаў, апублікаваных Фондам “Еўрапейская Беларусь”.

Удзельнікі:
Андрэй Саннікаў – лідар грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь”, кандыдат у прэзідэнты Беларусі (2010).
Януш Анышкевіч – міністр нацыянальнай абароны Польшчы ў 1992-1993 і 1997-2000 гадах, чалец Еўрапейскага парламента ў 2004-2009 гадах, віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага парламента ў 2004-2007 гадах, старшыня Рады Еўраатлантычнай асацыяцыі.
Юры Фяльшцінскі – расейска-амерыканскі гісторык і аўтар шэрагу кніг, у тым ліку “Падрываючы Украіну: вяртанне расейскага тэрору і пагроза Трэцяй сусветнай вайны” і “Ад чырвонага тэрору да мафіёзнай дзяржавы: спецслужбы Расеі ў барацьбе за сусветнае панаванне”
Дата: 27 лютага (аўторак)
Час: 18:00
Месца: Witryna Domu Wschodniego, plac Konstytucji 6






