У Музеі Вольнай Беларусі сёння, 6 сакавіка, распачалося дзвудзённае пасяджэнне стратэгічнай сесіі Беларускай музейнай лабараторыі. Чакаецца, што ў ім прымуць удзел некалькіх дзясяткаў спецыялістаў музейнай справы, культуролагаў і гісторыкаў.

Запланавана прэзентацыя такіх музейных ініцыятываў, як Дом Вольнай Беларусі ў Львове, Віленскага беларускага музея імя Луцкевіча, Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны ў Лондане, Музея Вольнай Беларусі ў Варшаве і некаторых іншых.
Мэтай правядзення музейнай лабараторыі з’яўляецца аб’яднанне беларускіх спецыялістаў і экспертаў у сферы музейнай дзейнасці, культуралогіі, гісторыі, захавання спадчыны, якія знаходзяцца ў выгнанні, у супольнасць з устойлівымі прафесійнымі сувязямі.
Асаблівую ўвагу арганізатары хочуць надаць пытанням стратэгічнага развіцця, камунікацыі, захавання культурных каштоўнасцяў і праблем інтэграцыі ў еўрапейскі кантэкст ва ўмовах эміграцыі беларускай культуры.
Беларускае Радыё Рацыя






