BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве развіталіся з маэстра Рамуальдам Твардоўскім

На праваслаўных могілках на Волі ў Варшаве, на высокім дзяржаўным узроўні прайшло развітанне з выдатным кампазітарам і педагогам Рамуальдам Твардоўскім, які памёр 13-га студзеня гэтага года.

Кажа дырэктар Міжнароднага фестывалю праваслаўнай царкоўнай музыкі «Гайнаўка» ў Беластоку Мікалай Бушко, які прысутнічаў на пахаванні:

– Ён быў выдатным кампазітарам, стварыў больш за 300 твораў класічнай музыкі, і твораў натхнёнымі царкоўнай музыкай. Вярнуўся як адзіны кампазітар да 17-вяковай традыцыі, напісаў Вялікую Літургію Іаана Златавустага, званай таксама «Кіеўскай». Ён адкрыты быў і на беларускую культуру. Адкрыты на ўсе культуры гэта быў чалавек. Такога класу прадстаўнік Вялікай Рэчы Паспалітай многіх народаў.

Рамуальд Твардоўскі нарадзіўся ў 1930 годзе ў Вільні. На працягу 41 года Твардоўскі ўзначальваў журы Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі «Гайнаўка» ў Беластоку. Быў таксама галоўным мастацкім кансультантам гэтага мерапрыемства і старшынём Праўлення Фонда «Музыка Царкоўная», які з’яўляецца галоўным арганізатарам фестывалю.

Фота gov.pl:

Беларускае Радыё Рацыя