BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве створана Асацыяцыя беларускіх выдаўцоў

У Варшаве падчас фестывалю Pradmova была створана Асацыяцыя беларускіх выдаўцоў.

Старшыня асацыяцыі Валянціна Андрэева адзначыла, што галоўная мэта — каардынацыя працы незалежных выдаўцоў, удзел у міжнародных кніжных кірмашах, прасоўванне беларускай кнігі за мяжой і арганізацыя мерапрыемстваў для чытачоў і прафесіяналаў.

Асацыяцыя будзе дзейнічаць як некамерцыйнае аб’яднанне прафесіяналаў і адкрытая для ўдзелу выдаўцоў з любой краіны.

Беларускае Радыё Рацыя