На ім выступяць украінскі артыст, удзельнік гурта Fram Alex Clover (Аляксей Шкурапацкі), а таксама прадстаўнікі школы Dudy BY.
Распавядаюць яе заснавальнікі і настаўнікі Пятро Марчанка і Дзяніс Шматко.
– Гэта магчыма будзе наш першы летні выступ. Ён будзе карацейшы на адну кампазіцыю, бо будзе трохі расповедаў пра дуду, але для нас вельмі важны.
– Я пэўна зайграю адну сваю кампазіцыю, цалкам дудурскую, яна называецца «бімоўская полька».
– Як мы трошкі зайграем, я распавяду вам пра школу, пра дуды. Будзе выступ украінскага валыншчыка, Аляксей Шкурапацкі. Гэта досыць вядомы музыка ва Украіне, ён грае шмат дзе, з аркестрамі і тэатрамі. Ва Украіне ён больш вядомы як музыка гурта ”FRAM” які грае фолк-рок.
Падзея пройдзе ў межах выставы Кацярыны Ваданосавай «Строй» у нядзелю, 12-га студзеня. Пачатак у 19:00.
Беларускае Радыё Рацыя