BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Музеі Вольнай Беларусі адкрылася дабрачынная выстава

У Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі адкрылася дабрачынная выстава. Падчас яе можна набыць карціны і тым самым падтрымаць хворую на БАС мастачку Ніну Маргаеву, творы якой таксама прадстаўленыя на падзеі.

Распавядае ўдзельнік выставы, музыка Піт Паўлаў:

– Я люблю вернісажы, я люблю канцэрты, але Ніна Маргаева апынулася ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, у яе праблемы са здароўем. Канешне гэта выклікае ў яе сяброў і ва ўсіх нас эмоцыі эмпатыі. Што тут прыемнага можна знайсці ў гэтай сітуацыі, мы зараз усе знаходзімся ў гэтым стрэсе, маем гэты ПТСР. Але ў нас ёсць такі чыннік, ёсць магчымасць адчуць сябе годнымі людзьмі, падтрымаць чалавека, якому зараз горай, чым нам усім.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Піт Паўлаў заклікаў усіх неабыякавых набываць творы Ніны, а мастакоў – прыносіць і свае працы на выставу.

Падзеі пацягнуцца да 2 лістапада ўключна.

Беларускае Радыё Рацыя