BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве ў тэатры паказалі “Сон”, прысвечаны вайне ва Украіне

У Варшаве паказалі эскіз тэатральнай пастаноўкі “Сон”, прысвечанай вайне ва Украіне. Галоўныя ролі выканалі актрысы Таццяна Праскурына і Аляксандра Малачкоўская.

“Нам важна рабіць творы на балючыя тэмы”, – распавёў рэжысёр Максім Шышко.

Гэта вельмі важна зараз гаварыць пра вайну ва Украіне, пра гэтую несправядліваць, пра тое, што там адбываецца. Таму што я такое ўжо чую не раз, што людзі ўжо стаміліся ад навінаў, стаміліся ад таго, што там усё дрэнна. Я разумею гэтую стомленасць і ўсе гэтыя рэчы, але гэта нічога не мяняе, гэта такая пасіўная пазіцыя – закрыцца фіранкай, але фіранка табе не гарантуе, што ты будзеш цэлы, і таму, мне здаецца, што мы, як людзі мастацтва, павінны пра гэта гаварыць, як пра падзеі ў Беларусі, так і пра падзеі ва Украіне. Мы не маем права пра гэта забыць на сённяшнім этапе.

Імпрэза адбылася ў тэатры “Новыя формы”.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя