У Варшаве 8 сакавіка выступіць беларускі бард Аляксандр Баль. Падчас імпрэзы не толькі прагучаць аўтарскія песні, але і адбудзецца нефармальная гутарка з артыстам.

Распавядае суарганізатар івэнту Васіль Плешкуноў:
-Запрасілі Аляксандра Баля – гэта даволі вядомы бард з Магілёва. І ён прывозіць сваю праграму. У яго шмат песень пра каханне. І я думаю, гэта будзе добры падарунак на 8 Сакавіка.
Вечар пройдзе ў клубе Beer Station Praga (Ząbkowska 5).
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






