
Імпрэза пад назвай “Як ты пахнеш вясной” была прымеркаваная да Дня ўсіх закаханых. “У маіх песнях – шмат пра каханне”, – распавёў нашаму радыё артыст:
— Нават у самых трагічных песнях, такіх як «Палае» і «Валадарка», ёсць тэма кахання — альбо як нешта недасяжнае, альбо як мэта. А калі казаць пра ўвесь кантрабандысцкі цыкл, які называецца «Зброя, золата, кабеты», то каханне там ёсць адной з галоўных мэтаў гэтых людзей — кантрабандыстаў, выведнікаў ці проста людзей дзеяння.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Падзея адбылася на пляцоўцы “Прастора”. Падчас імпрэзы Піт Паўлаў не толькі спяваў, але і дзяліўся гісторыямі стварэння кампазіцый, а таксама замалёўкамі з уласнага жыцця.




Беларускае Радыё Рацыя






