BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве завяршаецца фотавыстава двух пакаленняў “REVISION 30”

Фотавыстава двух пакаленняў “REVISION 30” завяршаецца ў Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі. У экспазіцыі – здымкі бацькі і сына Сяргея і Дзмітрыя Брушко, якія захавалі важныя моманты найноўшай гісторыі Беларусі.

Унікальнасць праекта – у супастаўленні кадраў з розніцай у 30 гадоў: яны паказваюць жыццё краіны ў 90-я і ў 2020-м.

Пра найбольш эмацыйную паралель для творцы распавёў Дзмітрый Брушко:

-Гэта пара, дзе сябры з Чарнобыльскай зоны перад высяленнем развітваюцца на парозе сваёй хаты ў вёсцы. Здымак зроблены ў 1993 годзе татам. І ў 2020, калі бацькі абдымаюцца, падтрымліваюць адзін аднаго ля сцен Акрэсціна. Гэта самая для мяне эмацыйная частка выставы. Магчыма, таму што трыгерыць яшчэ да гэтага часу.

Фотавыстава завершыцца ў нядзелю 5-га траўня.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя