У Варшаве завяршыўся фестываль інтэлектуальнай кнігі Prаdmova. Фінальнай падзеяй стаў перфоманс “Tramvai i masty” ад “Тутэйшага Тэатра”, заснаваны на вершах Ігара Кулікова.

Пра пастаноўку распавядае рэжысёр Андрэй Саўчанка:
-Гэта пра Варшаву, у якой вельмі шмат Менска, альбо Беларусі. Вельмі шмат дэжавю. Безумоўна, для мяне гонар паўдзельнічаць у фестывалі.

Cёлета фестываль Prаdmova ладзіўся з 21 па 24 лістапада. Яго партнёрамі сталі Беларускі Моладзевы Хаб, Instytut Filozofii i Socjologii Polskiej Akademii Nauk, bellit.info.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






